Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На АНТ паказалі фільм пра Янку Філістовіча “Шпіён з-пад Вялейкі”


Гэты дакумэнтальны фільм дэманстраваўся ў рамках праекту «Зваротны адлік» і быў прысьвечаны асобе Янкі Філістовіча.

Аўтар фільму — Людміла Клінцова, паведамляе «Наша Ніва».

Фільм вытрыманы ў абсалютна нэўтральных колерах. Нават служба Філістовіча ў СД была растлумачаная як непрыманьне ім савецкай акупацыі, якая рэпрэсавала бацьку Янкі. Не было ні кроплі нэгатыву сказана пра пасьляваенныя эміграцыйныя арганізацыі беларусаў у Заходняй Эўропе, а таксама пра асобу Барыса Рагулі.

У перадачы была агучаная лічба, што пасьля 1950 году ў беларускіх лясах заставалася каля 10 тысяч партызанаў-антысаветчыкаў. Таксама аўтар перадачы заявіў, што шмат дзе яны мелі падтрымку мясцовага насельніцтва, бо ў краіне працягвалася калектывізацыя, рэпрэсіі.

Фільм здымаўся з выкарыстаньнем архіваў КДБ.

Янка Філістовіч — малады беларускі эмігрант, які па заданьні Рады БНР у супрацы з амэрыканскай выведкай дэсантаваўся ў Беларусі дзеля збору інфармацыі і аб’яднаньня партызанаў. Ён цягам году хаваўся ў лясах пад Вілейкай. Пасьля арышту яго расстралялі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG