Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франка Вячорку абсьледуюць у вайсковым шпіталі


Франак Вячорка
Франак Вячорка

Бацькі былога старшыні Моладзі БНФ Франка Вячоркі знайшлі сына ў 432-ім ваенна-мэдычным клінічным цэнтры ў Менску.

Як паведаміў Свабодзе Вінцук Вячорка, Франак выйшаў зь ім на пару сэкундаў на сувязь праз тэлефон і паведаміў, што ён сапраўды знаходзіцца там. Пазьней бацька ўсё ж датэлефанаваўся да дзяжурнага тэрапэўта, які сказаў, што Франак пакладзены на абсьледаваньне.

Сёньня ўначы Франак нечакана быў вывезены з вайсковай часткі ў Мазыры, дзе ён праходзіць службу.

Нагадаем, што Франак Вячорка быў пакліканы ў войска нягледзячы на мэдычнае заключэньне аб ягонай нягоднасьці служыць. Цягам знаходжаньня ў войску на яго стала аказваецца ціск, які асабліва ўзмацніўся пасьля падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы для ўдзелу ў мясцовых выбарах. 23 лютага па Беларускім тэлебачаньні быў паказаны фільм абразьлівага зьместу пра патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты, салдата Франка Вячорку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG