Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў не паедзе ў Ванкувэр, каб ня бачыць расейскай ганьбы?


Дзьмітры Мядзьведзеў
Дзьмітры Мядзьведзеў

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў адклаў свой візыт на Алімпійскія гульні ў Ванкувэр, сьцьвярджае тэлеканал CBC News са спасылкай на расейскага консула Аляксандра Бардзіна.

Плянавалася, што расейскі прэзыдэнт прыляціць у Канаду 26 ці 27 лютага. Тэлеканал раней паведаміў, што Мядзьведзеў, зьбянтэжаны правалам расейскіх спартоўцаў у Ванкувэры, увогуле адмяніў свой візыт, паставіўшы ў няёмкі стан арганізатараў будучых Алімпійскіх гульняў у Сочы.

Зрэшты, пратакол не патрабуе, каб кіраўнік дзяржавы-пераемніка Гульняў асабіста наведваў цырымонію закрыцьця Алімпіяды, на якой адбудзецца перадача алімпійскага сьцягу. Але традыцыйна кіраўнікі дзяржаваў- гаспадароў наступных Гульняў прымаюць удзел у гэтай цырымоніі.

Ніякіх афіцыйных заяваў наконт адмены ці пераносу візыту Мядзьведзева пакуль зроблена не было.

На сёньняшні дзень на Алімпійскіх гульнях у Ванкувэры расейскія спартоўцы атрымалі толькі 3 залатыя мэдалі і займаюць 10-е месца ў камандным заліку. Расейскія хакеісты у чвэрцьфінале былі разгромленыя Канадай з лікам 7-3.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG