Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заклікаў Януковіча працягваць палітыку Юшчанкі


Аляксандар Лукашэнка і Віктар Януковіч
Аляксандар Лукашэнка і Віктар Януковіч

Прэзыдэнт Беларусі заклікаў новаабранага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча праводзіць у адносінах да Беларусі палітыку ягонага папярэдніка Віктара Юшчанкі, паведамляе украінскае агенцтва УНІАН.

На сустрэчы з Юшчанкам у Кіеве 25 лютага Лукашэнка заявіў: “Я сёньня Януковічу гаварыў, што Юшчанка зрабіў шмат для Беларусі ў заходнім кірунку. І я б хацеў, каб гэтая палітыка была працягнутая. Віктар Фёдаравіч паабяцаў мне гэта”,-- сказаў кіраўнік Беларусі. “Юшчанка – гэта вялікі сябар Беларусі, і гэта ўжо назаўсёды”,-- дадаў Лукашэнка.

У сваю чаргу Юшчанка падкрэсьліў важнасьць захаваньня высокага ўзроўню адносінаў паміж двума краінамі і паабяцаў, што незалежна ад сваёй пасады будзе заўсёды спрыяць іхняму разьвіцьцю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG