Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля 85-дзённай галадоўкі памёр кубінскі палітвязень


Арланда Сапата Тамаё
Арланда Сапата Тамаё

Кубінскі вязень сумленьня Арланда Сапата Тамаё сканаў учора ў Гаване пасьля 85-дзённай галадоўкі. Паводле кіраўніка кубінскай камісіі правоў чалавека і нацыянальнага прымірэньня Элісарда Санчас, сьмерць Арланда – "забойства з судзейскім абліччам".


Ён распавёў, што стан Сапаты, якому было 42 гады, рэзка пагоршыўся яшчэ некалькі дзён таму, аднак улады чакалі да апошняга, перш чым перавесьці яго ў шпіталь. Пакуль кубинскі ўрад ніяк не пракамэнтаваў паведамленьні аб сьмерці Сапаты, аднак у шпіталі агенцтву France Presse пацьвердзілі факт сьмерці дысыдэнта.

Сапата быў арыштаваны ў 2003 годзе разам з 75 апазыцыянэрамі, абвінавачанымі ў супрацоўніцтве з ЗША. Сапата, які на самой справе не ўваходзіў у "Групу 75", быў прысуджаны да трох гадоў турэмнага зьняволеньня за парушэньне грамадзкага парадку і непадпарадкаваньне ўладам. Паводле паведамленьня кубінскіх праваабаронцаў, з-за «правакацыйных паводзінаў» у турме ён быў абвінавачаны ў новых "злачынствах" і прысуджаны да амаль 30 гадоў пазбаўленьня волі. У пачатку сьнежня Сапата адмовіўся ад цвёрдай ежы на знак пратэсту супраць зьбіваньняў і іншых здзекаў з боку турэмных ахоўнікаў. Паводле Санчаса, улады кінулі яго на некалькі тыдняў у карцар, адмовіўшы ў неабходнай мэдычнай дапамозе, піша газэта.

Гэта другі выпадак сьмерці кубінскага апазыцыянэра ў выніку галадоўкі: на пачатку 1970-х у турме памёр лідэр студэнцкага руху Пэдра Луіс Байтэль (Pedro Luis Boitel). "Розьніца ў тым, што тады пра гэта амаль ніхто не даведаўся, а цяпер гэта стане скандалам", – прыводзіць выданьне словы Санчаса.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG