Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Унучка Барадуліна: Кожны дзень народзінаў дзядулі – сьветлы


24 лютага споўнілася тры чвэрці стагодзьдзя народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну. Свой юбілей ён сустракае ў шпіталі. Госьцяй ранішняга эфіру “Свабоды” была ягоная ўнучка Дамініка Кліміна.


Ганна Соўсь: Найперш, якія апошнія навіны пра стан здароўя Рыгора Іванавіча. Што кажуць лекары?

Дамініка Кліміна: Учора размаўляла зь ім па тэлефоне. Мая бабуля, як заўжды кожны дзень ходзіць у шпіталь. Стан яшчэ цяжкі, але ён крыху паляпшаецца. Хадзіць яму яшчэ цяжка, але ён з гумарам размаўляе. Лепш сябе пачувае, а гэта галоўнае.

Соўсь: Дамініка, як сёньня плянуеце ў шпіталі павіншаваць дзеда? Што яму скажаце?

Мне кожны ягоны дзень народзінаў запомніўся, таму што яго віншуюць з усіх канцоў сьвету, вельмі шмат цёплых словаў ён атрымоўвае ў свой адрас, і ад родных таксама. Кожны яго дзень народзінаў запомніўся як сьветлы дзень
Кліміна:
Толькі мая бабуля мае пропуск у палату, але я скажу як заўжды, што я яго вельмі-вельмі люблю яго і жадаю, каб ён хутчэй прыехаў дадому здаровым.

Соўсь: Як любіць адзначаць дні народзінаў дзядзька Рыгор? Які зь іх вам найбольш запомніўся?

Кліміна: Як раней адзначаў, я ня ведаю, таму што мне ўсяго 20 гадоў. Мне кожны ягоны дзень народзінаў запомніўся, таму што яго віншуюць з усіх канцоў сьвету, вельмі шмат цёплых словаў ён атрымоўвае ў свой адрас, і ад родных таксама. Кожны яго дзень народзінаў запомніўся як сьветлы дзень.

Соўсь: Вам дзядуля прысьвяціў шмат вершаў. Які ваш найбольш улюблёны?

Кліміна: Верш, які называецца "Сьпіць Дамініка". У ім ёсьць такія радкі:

Сьпіць Дамініка і лялька просіцца з ложка далоў,
ноч мае форму яйка, не прызнае вуглоў.


Менавіта мэтафара “ноч мае форму яйка, не прызнае вуглоў” мне больш за ўсё падабаецца, і ўвесь верш цалкам. Наагул усе вершы падабаюцца, якія ён мне прысьвяціў, маёй маці, маёй бабулі.

Соўсь: Чаму галоўнаму вы навучыліся ад дзеда?

Кліміна: Напэўна, цярпеньню і нейкаму мудраму погляду на паўсядзённыя рэчы. на глыбінныя рэчы. Філязофіі глыбіннай.

Соўсь: А як да вас у школе, і іншых месцах ставіліся, калі даведваліся пра тое, што вы ўнучка Рыгора Барадуліна?

Паляпшэньня здароўя і, каб ён ведаў, што зь яго роднымі ўсё добра, і краіна яшчэ жыве
Кліміна:
У школе ўсе ведалі, што я ўнучка Рыгора Барадуліна, таму што ў мяне была беларускамоўная кляса, і ставіліся да гэтага звычайна, але з павагай. А зараз я усё больш сустракаю людзей, якія ці думаюць, што ён ужо памёр даўно, яны блытаюць Барадуліна з Броўкам. Зусім ня ведаюць беларускую літаратуру. Ці яны вельмі зьдзіўляюцца і адразу пачынаюць усім казаць, што я -- ўнучка Рыгора барадуліна. А я ніколі нікому гэтага так проста не кажу пры знаёмстве. Не лічу патрэбным...

Соўсь: У гэтыя дні слухачы Свабоды праз наш тэлефон-аўтаадказьнік 266 39 52 дасылаюць віншаваньні дзядзьку Рыгору. Давайце паслухаем

Мікола Шаравар, Салігорск: “Паважаныя суайчыньнікі, 24 лютага спаўняецца 75 гадоў з дня народзінаў народнага паэта Беларусі Рыгора Іванавіча Барадуліна, які нарадзіўся ў вёсцы Верасоўка (цяпер вёска Гарадок) на Ўшаччыне. Менавіта ад назвы гэтай вёскі паходзіць і назва рэдакцыйна-выдавецкай установы “Верасьнянка”, якую заснавала Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Таксама нараджэньне моладзевага часопіса “Верасень”, якому паэт нагадаў чароўнага жыцьця, а маладым — “піць зь неба поўнай квартай”. Гэтай падзеі я прысьвяціў трыптых санэтаў “Сьвет асьветніцтва”, першы зь якіх, “Дух Верасоўкі”, прысьвечаны Рыгору Іванавічу. Зычым Рыгору Іванавічу добрага здароўя”.

Што стала б для вашага дзеда сапраўдным падарункам? Пра што ён найбольш марыць?

Кліміна: Я ня ведаю дакладна, але думаю, што найлепшым падарункам для яго было б паляпшэньне здароўя, асабліва сёньня, калі столькі розных людзей, якія наўрад ці трапяць да яго, але вельмі хочуць яго павіншаваць. Паляпшэньня здароўя і, каб ён ведаў, што зь яго роднымі ўсё добра, і краіна яшчэ жыве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG