Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алімпіяда: дзень дванаццаты


У дванаццаты дзень зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыграна 5 камплектаў ўзнагарод


Канькабежны спорт. 10 км. Мужчыны


Золата - Лі Сунг Хун (Паўднёвая Карэя)
Срэбра - Іван Скобраў (Расея)
Бронза - Боб дэ Ёнг (Галяндыя)

Біятлён. Эстафета 4 па 6 км. Жанчыны.

Золата - Анна Багалій-Цітавец, Ольга Мядведцава, Ольга Зайцава, Сьвятлана Сьляпцова (Расея)
Срэбра - Мары Лор Брунэ, Сільві Бэкар, Мары Дорын, Сандрын Бэйі (Францыя)
Бронза - Андрэа Хэнкель, Каці Вільгельм, Сімон Хаузвальд, Марціна Бэк (Нямеччына)

Жаночая зборная Беларусі заняла сёмае месца.

Дар'я Домрачава выступіла ў эстафэце на другім этапе

Гарналыжны спорт. Гіганцкі слалом. Мужчыны.

Золата - Карла Янка (Швайцарыя)
Срэбра - Х'етыл Янсруд (Нарвэгія)
Бронза - Аксэль Лунд Свіндал (Нарвэгія)

Х'етыл Янсруд і Карла Янка

Двухбор'е. Эстафета. 4 па 5 км. Мужчыны.

Золата - Бэрнард Губэр, Фэлікс Готвальд, Марыё Стэтчэр, Давід Крайнэр (Аўстрыя)
Срэбра - Брэт Камэрота, Тод Лёдвік, Джоні Спілэйн, Біл Дэманг (ЗША)
Бронза - Ёганс Рыдзэк, Ціно Эдэльман, Эрык Фрэнцэль, Б'ёрн Кіршызэн (Нямеччына)

Лыжныя гонкі. Фрыстайл. Крос. Жанчыны.


Золата - Эшлі МэкАйвар (Канада)
Срэбра - Хэда Бэрнцэн (Нарвэгія)
Бронза - Марыён Жосэран (Францыя)

Эшлі МэкАйвар на п'едэстале гонару

У спаборніцтвах па хакеі беларуская зборная не прайшла ў чвэрцьфінал, саступіўшы Швайцарыі па булітах. Канчатковы лік сустрэчы – 3-2. З гэткім жа лікам чэхі адолелі зборную Латвіі. Канада разграміла Нямеччыну зь лікам 8-2. 12-ты дзень алімпіяды завершыцца сустрэчай славацкай каманды з нарвэжцамі.

Момант матчу Беларусь-Швайцарыя

У агульным камандным заліку, найбольш узнагарод па-ранейшаму маюць Злучаныя Штаты - у іх 7 залатых, 9 срэбных і 10 бронзавых мэдалёў. Усяго на тры бронзавыя мэдалі менш мае другі фаварыт гульняў - Нямеччына. На трэцім месцы Нарвэгія якая заваявала па 6 залатых і бронзавых мэдалёў і 5 срэбных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG