Лінкі ўнівэрсальнага доступу

23-26 лютага ў Швэцыі пройдуць Дні Беларусі


Пра гэта паведамляецца на сайце аднаго з ініцыятараў мерапрыемства — швэдзкай арганізацыі Forum Syd, мэта якой — міжнароднае супрацоўніцтва дзеля справядлівасьці ў глябальных пытаньнях. Што да супрацоўніцтва Forum Syd зь Беларусьсю, то, паводле аднаго зь лідэраў арганізацыі Анікі Холмберг, галоўны прыярытэт у гэтым напрамку — падтрымка грамадзянскай супольнасьці ў краіне.

Менавіта “правы чалавека і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі” стануць адной з галоўных тэмаў мерапрыемства.

У праграме “Беларускіх дзён” — сэмінары, практыкумы ды культурныя вечарыны.

У мерапрыемстве возьме ўдзел міністар па справах ЭЗ Біргіта Ульсан.

Сярод беларускіх удзельнікаў — актывісты няўрадавых арганізацыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG