Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія ракеты ўсё ж зьявяцца ў Польшчы


Батарэя амэрыканскіх ракет Patriot і 100 чалавек амэрыканскага вайсковага пэрсаналу будуць разьмешчаныя напачатку красавіка ў горадзе Маронг на поўначы Польшчы.


Знаходжаньне амэрыканскіх комплексаў Patriot у Польшчы прадугледжана дамовай «Аб статусе амэрыканскіх узброеных сіл», якую Вашынгтон і Варшава заключылі ў сьнежні 2009 году.

12 лютага Сэйм ратыфікаваў польска-амэрыканскую дамову, якая рэглямэнтуе статус войскаў ЗША, што будуць разьмешчаныя на польскай тэрыторыі. Дамова прадугледжвае знаходжаньне амэрыканскіх вайскоўцаў на часовай, а пасьля — з 2012 году — сталай вайсковай базе ЗША ў Польшчы, на якой будуць разьмешчаныя ракеты Patriot.

У верасьні 2009 году прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвясьціў аб адмове ад плянаў разгарнуць ва Ўсходняй Эўропе трэці пазыцыйны раён проціракетнай абароны (ПРА). Джордж Буш меў намер разьмясьціць 10 ракет-перахопнікаў у Польшчы і радыёлякацыйную станцыю ў Чэхіі, аднак адміністрацыя Абамы прапанавала «больш эфэктыўны і эканамічны» праект.

Замест базы з ракетамі-перахопнікамі Вашынгтон прапанаваў Варшаве разьмясьціць на польскай тэрыторыі камандныя пункты з зэнітнымі ракетамі SM-3 і комплексы СПА Patriot.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG