Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 22 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е...


Пахаладае. Тэмпэратура паветра -4..-11°C.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Італьянская эканамічная дэлегацыя наведвае Менск, возьме ўдзел у эканамічным форуме "Беларусь — Італія".

Пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнэры наведвае Брагінскі раён Гомельскай вобласьці.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Брусэлі на сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу будзе абмяркоўвацца беларускі-польскі канфлікт.

Зімовыя Алімпійскія гульні ў Ванкувэры

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


1799 – Адам Міцкевіч быў хрышчаны ў Наваградзкім фарным касьцёле.

1862 – пакінуў гэты сьвет клясык беларускага жывапісу Вінцэнт Дмахоўскі.

1889 году – нарадзіўся беларускі мовазнаўца і пэдагог Мікола Байкоў.

1932 – нарадзіўся беларускі скульптар Іван Місько.

1972 – затанула савецкая атамная падводная лодка К-19. Сярод іншых ратавальнікаў судна загінуў ураджэнец Беларусі, падводнік Казімір Марач.

1997 – у Менску адбыўся апазыцыйны “Марш пустых рондляў”.

Сярод славутых людзей, што прыйшлі на сьвет 22 лютага ў розныя гады, згадаем першага прэзыдэнта ЗША Джорджа Вашынгтона, нямецкага філёзафа Артура Шапэнгаўэра і нямецкага фізыка Генрыха Герца.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


Міжнародны дзень падтрымкі ахвяраў злачынстваў

МІНУС 365: Год таму на сайце Свабоды:


Гомель знаёмы й незнаёмы

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Людзям уласьціва з неахвотай падпарадкоўвацца тым, каго яны лічаць незаслужана пастаўленымі начальнікамі над сабой”, – сказаў першы прэзыдэнт ЗША Джордж Вашынгтон.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG