Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даляр зноў вырас да максымуму. Попыт у 7 разоў перавысіў прапанову


Курс даляра ЗША ў Беларусі па выніках біржавых таргоў 19 лютага вырас на 9 рублёў і склаў 2.921 рубель, што зьяўляецца новым гістарычным максымумам.

Паводле зьвестак БВФБ, у таргах далярам удзельнічала 26 банкаў. Попыт амаль у сем разоў перавысіў прапанову.

Адносна валютнага кошыку (даляр ЗША, эўра, расейскі рубель) беларускі рубель зьнізіўся на 0,03% у параўнаньні з папярэднім значэньнем: кошт кошыка склаў 1.036,44 рубля супраць 1.036,12 рубля днём раней.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка зьнізіўся на 0,02%. Пры гэтым да даляра ЗША ён зьнізіўся на 2,03%, да расейскага рубля зьнізіўся на 2,35%, да эўра — умацаваўся на 4,18%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG