Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што ў мазгах адказвае за страх страціць грошы


Каліфарнійскія вучоныя мяркуюць, што яны знайшлі частку мозгу, якая ўплывае на страх людзей страціць грошы.

Дасьледаваньне, апублікаванае ў працах Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, было праведзенае на дзьвюх пацыентках, якія мелі аднолькавую траўму мозгу. Гэта была траўма міндалепадобнага цела, падкоркавай мазгавой структуры. Унікальнасьць выбару была ў тым, што ніякія іншыя часткі мозгу ў іх не былі пашкоджаныя. Для кожнай з жанчынаў была падабраная кантрольная група з 6 чалавек такога ж узросту, узроўню даходаў і адукацыі.

Навукоўцы з Каліфарнійскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту (Caltech) прапанавалі ўдзельнікам экспэрымэнту сэрыю авантур, каб праверыць, наколькі верагоднасьць страты грошай уплывае на іх гатоўнасьць рызыкаваць. У параўнаньні з кантрольнай групай добраахвотнікаў гэтыя пацыенткі менш турбаваліся з нагоды фінансавых страт. Так, добраахвотнікі былі гатовыя рабіць стаўкі толькі ў выпадках, калі патэнцыйны выйгрыш у паўтара-два разы вышэйшы за патэнцыйныя страты. Жанчыны з траўмамі ішлі на рызыку нават калі патэнцыйныя страты былі вышэйшыя за патэнцыйныя выгоды.

Паводле аўтараў дасьледаваньня, гэта можна патлумачыць тым, што міндалепадобнае цела ў мозгу кантралюе агульны біялягічны мэханізм рэгуляваньня рызыкоўных паводзінаў і, адпаведна, мае ўплыў на прыняцьце штодзённых фінансавых рашэньняў. Доктар Бэнэдэці дэ Марціна ўдакладняе, што высновы экспэрымэнту пашыраюцца ня толькі на сфэры гульнявых ставак, фінансавага рынку, але і таксама палітыкі ці нават паводзінаў малпаў. Доктар Марціна лічыць, што высновы экспэрымэнту, якія ўдакладняюць асноўны эвалюцыйны мэханізм абароны, дапамогуць і творцам палітыкі рабіць адрасныя захады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG