Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самыя багатыя расейцы маюць бізнэс у Беларусі


Маскоўскі міжнародны бізнэс-комплекс Moscow- City
Маскоўскі міжнародны бізнэс-комплекс Moscow- City

З першай дзесяткі найбагацейшых бізнэсоўцаў Расеі, топ-500 якіх апублікаваў расейскі часопіс «Фінанс» , толькі ў дваіх няма бізнэсу ў Беларусі.


Пра гэта сьведчыць аналіз, зроблены экспэртамі беларускага аналітычнага інтэрнэт-рэсурсу «Завтра твоей страны».

У першай дзесятцы, сукупнае багацьце якой паводле ацэнак «Фінанс» склала па выніках 2009 году 140 мільярдаў даляраў, з алігархаў зь інтарэсамі ў Беларусі апынуліся Ўладзімер Лісін (лідэр рэйтынгу, яго багацьце – 18,8 млрд. даляраў), Міхаіл Прохараў, Міхаіл Фрыдман, Алег Дэрыпаска, Алішэр Усманаў, Вагіт Алекпераў, Аляксей Мардашоў, Уладзімер Патанін. Раман Абрамовіч і Сулейман Керымаў – двое бізнэсоўцаў з расейскага топ-10, якія не маюць пакуль відавочных інтарэсаў у Беларусі.

Сярод 25-ці самых багатых расейцаў 60% валодаюць ў Беларусі дачыннымі кампаніямі, гэтая доля зьніжаецца да 46% сярод паўсотні самых багатых расейцаў, у межах топ-100 доля тых, хто мае бізнэс у Беларусі, складае траціну.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG