Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскі Новы год у Менску


14 лютага ў Кітаі адзначаюць наступленьне Новага году па месяцавым календары. Сьвята завецца Чуньцзэ, што ў перакладзе азначае «сьвята вясны». Сьвяткаваньні, якія суправаджаюцца гуляньнямі і кірмашамі, доўжацца два тыдні.

Напярэдадні гэтага самага важнага ў Кітаі сьвята ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтваў прайшоў канцэрт, падрыхтаваны кітайскімі і беларускімі студэнтамі.

Усім гасьцям на ўваходзе ўручалі спэцвыпуск газэты БДУ «Універсітэт», падрыхтаваны Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства ім. Канфуцыя і прысьвечаны культуры Вялікага Кітаю.

Вядучы (справа) перад канцэртам

Ганаровыя гледачы: рэктар унівэрсытэту культуры і мастацтваў Барыс Уладзіміравіч Сьвятлоў і жонка пасла КНР у Беларусі Цзын Мін

Цзын Мін павітала гледачоў. Чырвоныя строі падчас сьвяткаваньня Новага году традыцыйныя. Лічыцца, што чырвоны колер прыносіць шчасьце і адганяе злых духаў.


Студэнты дэманструюць харэаграфічныя таленты. Традыцыйны танец.

Закулісьсе. Таленты і прыхільнікі.

Грацыёзныя танцоркі

Не было забытае й вакальнае мастацтва

Публіка зь цікавасьцю сачыла за выступамі

Перад выхадам на сцэну

Сола
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG