Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР’Е...
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
- 13 лютага – прысяга навабранцаў ва Ўзброеных сілах і ў памежнай службе Беларусі.
- 14 лютага – на Дзень Сьвятога Валянціна “маладафронтаўцы” маюць правесьці сьвяточнае шэсьце з фэервэркамі ў цэнтры Менску.
- 14 лютага – у Палацы культуры вэтэранаў (Менск, вул. Янкі Купалы, 21) канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
- 14 лютага – у Кітаі адзначаюць пачатак “Году тыгра”
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
- 13 лютага 1705 – нарадзілася пісьменьніца, асьветніца і драматург Уршуля Радзівіл
- 14 лютага 1906 – нарадзіўся гісторык Мікалай Улашчык
- 14 лютага 1907 – нарадзіўся паэт Алесь Звонак
- 13 лютага 1973 – нарадзіўся паэт Андрэй Хадановіч
ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:
- 14 лютага – Дзень Сьвятога Валянціна
- 13 лютага 1940 – Міхаіл Булгакаў зрабіў апошнія дадаткі ў тэкст раману “Майстар і Маргарыта”.
- 13 лютага 1984 – пленум ЦК КПСС абраў генэральным сакратаром ЦК КПСС Канстанціна Чарненку.
- 14 лютага 1989 – памёр Старшыня Рады БНР Вінцэнт Жук-Грышкевіч
- 13 лютага 1990 – падпісана пагадненьне аб аб’яднаньні Усходняй і Заходняй Нямеччыны
- 13 лютага 2009 – памёр перакладчык Валянцін Тарас.
МІНУС 365:
ЦЫТАТА НАПАМЯЦЬ:
- “Гаспадарчыя справы нельга занядбоўваць. Усюды, дзе знаходзяцца беларусы, яны павінны ствараць матэрыяльную базу, найлепш на каапэратыўных прынцыпах. Такая матэрыяльная база была б падставай беларускага жыцьця. Забедныя мы, каб аб гэтым ня думаць” (В. Жук-Грышкевіч, 1949 год).