Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Хто мог бы стаць вобразам, увасабленьнем Беларусі?”


Стартавала акцыя “Беларусь — гэта мы”. Яе ініцыятарамі выступілі прадстаўнікі самых розных колаў беларускай творчай інтэлігенцыі. Асноўная мэта — зьвярнуць увагу шырокіх колаў грамадзкасьці на найбольш яркія зьявы нацыянальнай культуры, падтрымаць разьвіцьцё творчасьці беларускіх калектываў і выканаўцаў. Дыскусія на “Свабодзе”


Ініцыятыва арганізаваць акцыю “Беларусь — гэта мы” знайшла падтрымку з боку Міністэрства культуры Беларусі, упраўленьняў культуры аблвыканкамаў, Менгарвыканкаму.

Як вынікае з прэсавага рэлізу, “на працягу ўсяго году ў рамках акцыі на сцэнічных пляцоўках будзе дэманстравацца ўсё найлепшае з нацыянальнай культуры Беларусі”.

Размова ідзе прыкладна пра 100 творчых праектаў — канцэртаў, спэктакляў, выставаў.

Арганізатары мяркуюць, што “ў мэтах фармаваньня пазытыўнага іміджу краіны мерапрыемствы пройдуць таксама і за межамі Беларусі”.

На сёньняшняй сустрэчы ў Беларускім нацыянальным тэатры опэры і балету, прысьвечанай старту акцыі “Беларусь — гэта мы”, прысутнічалі міністар культуры Павал Латушка, кіраўнікі беларускіх мастацкіх устаноў і калектываў, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.


Хто з нашых суайчыньнікаў мог бы стаць вобразам, увасабленьнем Беларусі?

Якое вашае меркаваньне?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG