Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума ратыфікавала нафтавае пагадненьне зь Беларусьсю


Пагадненьне падпісалі намесьнікі кіраўнікоў урадаў Расеі і Беларусі Ігар Сечын і Ўладзімер Сямашка
Пагадненьне падпісалі намесьнікі кіраўнікоў урадаў Расеі і Беларусі Ігар Сечын і Ўладзімер Сямашка

Згодна з пагадненьнем, Беларусь атрымае для ўнутраных патрэбаў 6,3 мільёна тон нафты, астатнія 15,2 мільёна з балянсавых 21,5 мільёна тонаў – з уключэньнем у цану 100% мыта.


Пратакол да пагадненьня ад студзеня 2007 году аб умовах гандлю нафтай быў падпісаны ў Маскве 27 студзеня 2010 году.

Расейскі бюджэт у 2010 годзе атрымае на 78 мільярдаў рублёў больш, чым у мінулым годзе, дзякуючы беларуска-расейскаму пагадненьню аб умовах пастаўкі нафты.
Беларусь панясе страты да 2 мільярдаў даляраў


Пра гэта ў расейскай Дзярждуме заявіў намесьнік міністра энэргетыкі Расеі Анатоль Яноўскі.

Паводле ацэнак місіі МВФ, Беларусь панясе страты да 2 мільярдаў даляраў.

Да 15 лютага ратыфікаваць пратакол павінна і Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG