Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


СЬНЕГ...

  • ...і вецер. Мароз памяркоўны: -9 — -7 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • Фэстываль бразыльскай культуры FEEL BRAZIL. Менск, R-Club, вул. Сурганава, 26.
  • Працягваецца міжнародная кніжная выстава ў Менску. "БЕЛЭКСПО", вул. Янкі Купалы, 27.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

  • Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў зь візытам у Варшаве.
  • У Ванкувэры ў Канадзе адкрываюцца Зімовыя алімпійскія гульні 2010.
  • У Амстэрдаме раздаюць штогадовыя прэміі за найлепшыя прэсавыя фатаграфіі на сьвеце.
  • У Іраку пачынаецца парлямэнцкая выбарчая кампанія.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • У 1798 пакінуў гэты сьвет Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні польскі кароль і вялікі князь літоўскі. Ён паходзіў зь беларускай шляхты і пахаваны на тэрыторыі Беларусі – у Воўчыне каля Вялікага Літоўскага.
  • У 1804 памёр нямецкі філёзаф Імануіл Кант.
  • У 1809 нарадзіліся Чарлз Дарвін, аўтар тэорыі эвалюцыі, і Абрагам Лінкальн, амэрыканскі прэзыдэнт, які скасаваў рабства ў ЗША.
  • У 1910 адбылася першая пастаноўка тэатральнай групы Ігната Буйніцкага, які лічыцца заснавальнікам беларускага нацыянальнага тэатру.


МІНУС 365:


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

  • "Усім людзям уласьціва маральнае пачуцьцё, катэгарычны імпэратыў" — Імануіл Кант.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG