Актывіст вінаваціць дзяржаўнае выданьне ў зьнявазе свайго гонару ды годнасьці. Праз суд ён дамагацца кампэнсацыі маральнай шкоды ў памеры 25 мільёнаў рублёў.
Судовы працэс пачнецца 19 лютага. Пра гэта паведамляецца ў позьве, якую актывіст атрымаў сёньня поштай.
Нагодай для судовага працэсу стаўся шэраг публікацыяў зьневажальнага характару ў час, калі праводзіліся леташнія выбары ў Палату прадстаўнікоў. Паводле актывіста, ён больш за год шукаў праўды ў пракуратуры й міліцыі.
25 мільёнаў кампэнсацыі маральнай шкоды Сяргей Еўдакімовіч мае намер аддаць сіротам. Праз суд актывіст будзе патрабаваць, каб «Бабруйскае жыцьцё» надрукавала і абвяржэньне зьневажальных публікацыяў.
Сяргей Еўдакімовіч — сябра няўрадавай арганізацыі «Грамадзянскі форум», а таксама аргкамітэту па стварэньні Партыі свабоды й прагрэсу. Актывіст балятаваўся ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў па Бабруйскай-Першамайскай выбарчай акрузе № 79. У Бабруйску ён 14 гадоў працуе мэдыкам. Скончыў на выдатна тамтэйшую мэдычную вучэльню.