Паводле выданьня, Беларусь можа страціць ільготную нафту, калі своечасова не ратыфікуе падпісаныя 27 студзеня ў Маскве дакументы.
Дзярждума Расеі плянуе разглядзець гэтае пытаньне на пленарным паседжаньні 12 лютага. Пра час ратыфікацыі пагадненьня ў Палаце прадстаўнікоў Урад Беларусі не паведамляе. Чарговае пленарнае паседжаньне сэсіі заплянаванае на 2 красавіка. Пра пазачарговае скліканьне сэсіі афіцыйныя крыніцы Беларусі не паведамляюць.