Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Золатавалютныя рэзэрвы скараціліся на 6,7%


Золатавалютныя рэзэрвы скараціліся за студзень на 380 мільёнаў даляраў, або на 6,7% Цяпер рэзэрвы складаюць 5 мільярдаў 273,4 мільёна даляраў ЗША.


Пра гэта перадае БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны банк Беларусі.

Структура золатавалютных рэзэрваў (сьпісам):

  • рэзэрвовыя актывы ў замежнай валюце — 2,616 мільярда даляраў, або 47%
  • каштоўныя мэталы і камяні — 1,114 мільярда даляраў, або 20%
  • іншыя актывы — 1,869 мільярда даляраў, або 33%

За студзень актывы ў замежнай валюце вырасьлі на 3,4%. Аб'ём каштоўных мэталаў і камянёў скараціўся на 1,9%. Іншыя актывы скараціліся на 19,1%.

У 2010 годзе золатавалютныя рэзэрвы павінны павялічыцца на 0,5—1,83 млрд. даляраў. Гэта прадугледжана Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на гэты год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG