Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці рэальна за год зьнізіць энэргазатраты на 10 працэнтаў?


Валянцін Мацкевіч
Валянцін Мацкевіч

Энэргаёмістасьць валавага ўнутранага прадукту ў Беларусі сёлета трэба зьнізіць на 10 працэнтаў. Пра гэта заявіў сёньня дырэктар дэпартамэнту па энэргаэфэктыўнасьці Дзяржстандарту Леанід Шэнец. Ці рэальная гэта задача, якіх інвэстыцыяў яна запатрабуе? Якія зьмены трэба зрабіць у эканоміцы для зьніжэньня энэргаёмістасьці? На гэтыя пытаньні адказвае былы супрацоўнік Міністэрства энэргетыкі Валянцін Мацкевіч.

Цыганкоў: «Што больш важна ў справе зьмяншэньня энэргаёмістасьці? Вялікія ўкладаньні, інвэстыцыі ў новыя тэхналёгіі ці сучасны мэнэджмэнт, элемэнтарнае пачуцьцё гаспадара?

Мацкевіч: Другое — гэта тое, чаго нам моцна не хапае. Можна лепш эканоміць энэргію, па-гаспадарску падыходзіць да гэтых пытаньняў, у прыватнай уласнасьці ўласьнік сам будзе імкнуцца за гэтым сачыць.

Але разам з тым, калі казаць пра нашы асноўныя прадпрыемствы — гэта тое, што засталося ад СССР. Аўтамабільныя заводы, трактарны, «Азот», «Нафтан» — усё гэта вельмі энэргаёміста. Вядома, там ёсьць вялікія рэзэрвы, магчымасьці эканоміі, і над гэтым трэба працаваць. Аднак дзеля гэтага трэба ўкладваць вялікія грошы

Цыганкоў: Дырэктар дэпартамэнту па энэргаэфэктыўнасьці Дзяржстандарту Леанід Шэнец даў такія лічбы — у пачатку 1990-х гадоў Беларусь была самай энэргаёмістай сярод краін СНД, затраты энергарэсурсаў на $1 тысячу ВУП складалі 780 кіляграмаў нафтавага эквіваленту (у Расіі яны былі 580 кг, ва Ўкраіне — 550 кг). Паводле ацэнкі, у 2008 годзе гэты паказчык дасягнуў 310 кіляграмаў —прагрэс істотны. Але ў Японіі расход энэргарэсурсаў складае 140 кіляграмаў на $1 тысячу ВУП. Праз колькі гадоў можна дасягнуць такога ўзроўню?

Мацкевіч:
новае абсталяваньне, новыя энэргазьбарагальныя тэхналёгіі — вельмі дарагія.
У нас гістарычна склалася энэргаёмістасьць вытворчасьці. У нас краіна не такая вялікая, а канцэнтрацыя вытворчасьці вельмі вялікая. У эўрапейскіх краінах больш разгалінавана — ёсьць прадпрыемствы энэргаёмістыя, ёсьць неэнэргаёмістыя.

І паўтаруся, што новае абсталяваньне, новыя энэргазьбарагальныя тэхналёгіі — вельмі дарагія. Такіх сродкаў цяпер няма ў Беларусі. Таму трэба сканцэнтравацца на эканоміі.

Цыганкоў: Вы гаворыце ўсё слушна пра макраўзровень. Але на мікраўзроўні — нават у самых новых дамах няма элемэнтарных лямпачак на дэтэктарах, якія запальваюцца, калі нехта ўвайшоў у пад’езд, і гаснуць праз хвіліну. У нас лямпачкі гараць круглыя суткі.

Мацкевіч: Так, такіх прыкладаў хапае. Няма і рэклямы энэргазьберагальных лямпачак, іншых тэхналёгіяў. Але што робіцца — гэта пашырэньне лічыльнікаў, вады, газу. Гэта вельмі эфэктыўны сродак.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG