Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўжываньне алькаголю на працы давядзецца плаціць штраф


Новы варыянт артыкулу 17.3 Адміністрацыйнага кодэксу (ужываньне алькагольных напояў і зьяўленьне ў грамадзкім месцы нападпітку) пачне дзейнічаць сёлета ад 23 лютага.

Паводле новай рэдакцыі закону штрафаваць будуць і за знаходжаньне на працы ў наркатычным ці таксыкаманічным стане. Памер штрафу будзе складаць ад адной да дзесяці базавых велічыняў.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

Пакуль жа штрафаваць могуць толькі за расьпіцьцё алькаголю на працы.

Але, згодна з Працоўным кодэксам, адміністрацыя можа зволіць супрацоўніка за пьянку на працы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG