Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Месца знаходжаньня затрыманага журналіста невядома


Іван Шульга
Іван Шульга

У Менску затрыманы журналіст Іван Шульга, сябра грамадзкай арганізацыі "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Затрыманьне адбылося пры спробе міліцыі ўварвацца ў кватэру, якую здымае прадстаўнік тэлеканалу Белсат.

3 лютага каля 15-й гадзіны трое супрацоўнікаў міліцыі ўчынілі спробу ўварвацца ў кватэру, якую здымае прадстаўнік тэлеканалу "Белсат" у Менску. Адначасова ў кватэры адключылі электрычнасьць. У той час у кватэры былі беларускія журналісты. Міліцыянты затрымалі незалежнага журналіста Івана Шульгу. Яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта ўдарыў супрацоўніка міліцыі. Месцазнаходжаньне Шульгі невядомае. Ні ў адным з РУУС Менску факт затрыманьня не пацьвердзілі, падкрэслівае прэс-служба тэлеканалу Белсат.

”Дзеяньні беларускіх уладаў у дачыненьні да тэлеканалу "Белсат" — гэта чарговая спроба перашкодзіць працы і дыскрэдытаваць незалежных журналістаў”, – заявіла дырэктар тэлеканалу Агнешка Рамашэўска.

”Апошнімі тыднямі ўзмацніўся націск з боку спецслужбаў на журналістаў тэлеканалу. Сочым за лёсам нашага калегі журналіста Івана Шульгі, затрыманага сёньня міліцыяй, і прыкладзем усе намаганьні для яго вызваленьня. Запэўніваем нашых гледачоў, што націск з боку ўладаў не паўплывае на нашу журналісцкую пазыцыю. Мы і надалей будзем несьці праўдзівую інфармацыю жыхарам Беларусі", — цытуе Рамашэўскую прэс-служба "Белсату".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG