Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі хочуць зарэгістравацца ў Беларусі


Віктар Гарбачоў
Віктар Гарбачоў
Сёньня ўвечары ў Менску прайшло арганізацыйнае паседжаньне прадпрымальнікаў Беларусі. Яны хочуць аб’яднацца ў рэспубліканскае грамадзкае таварыства «За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальнікаў». Пра гэта «Свабодзе» паведаміў Віктар Гарбачоў, якога ягоныя калегі абралі старшынёй аргкамітэту:

«Пад такім назовам мы ўжо афіцыйна зарэгістраваныя. Але на Ўкраіне. А ў Менску нам у рэгістрацыі адмовілі. Аднак мы хочам афіцыйнага прызнаньня найперш у сябе на Радзіме. Таму вырашылі зрабіць яшчэ адну спробу.

Цягам трох апошніх месяцаў нашы актывісты шмат езьдзілі па краіне. І ў кожным рэгіёне знайшлі аднадумцаў. У нашу аргструктуру ўвайшлі 14 чалавек. Будзем працягваць працу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG