Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кніга “Маладафронтаўцы” прайшла дзяржаўную экспэртызу


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Лідэр “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч, ягоныя намесьнікі Мікалай Дземідзенка і Наста Палажанка далі паказаньні сьледчым міліцыі Заводзкага раёну Менску.

Сьледзтва праводзіцца па справе аб выкраданьні Зьмітра Дашкевіча невядомымі 5 сьнежня мінулага году. Тады Зьмітра схапілі каля дзьвярэй яго кватэры і вывезьлі за 70 кілямэтраў за горад, пад Плешчаніцы.

Мікола Дземідзенка і Наста Палажанка тады езьдзілі ў Плешчаніцы за Зьмітром, каб прывесьці яго ў Менск.

Сьледчыя ў той жа дзень правялі ператрус у кватэры Зьмітра Дашкевіча і забралі некалькі дзясяткаў кніг. Сьледчы Заводзкага раёну вярнуў кнігі Зьмітру Дашкевічу, пры гэтым ён паведаміў, што кнігі прайшлі дзяржаўную экспэртызу на наяўнасьць антыдзяржаўных заклікаў.

Зьміцер Дашкевіч з задавальненьнем адзначыў, што кніга “Маладафронтаўцы” прайшла дзяржаўную экспэртызу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG