Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 30-31 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е...


...ня надта: пахмурна, невялікі сьнег, мароз. Тэмпэратура: ад –5 да –10.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


30-31 студзеня ў швайцарскім Давосе працягнуцца паседжаньні 40-га Сусьветнага эканамічнага форуму

30 студзеня ў Лос-Анджэлесе адбудзецца 62-я гадавая сустрэча Гільдыі дырэктараў Амэрыкі

31 студзеня генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун пачынае трохдзённы візыт на Кіпр для перамоваў аб шляхах канчатковага замірэньня паміж грэкамі і туркамі-кіпрыётамі.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


30 студзеня 1882 году нарадзіўся Франклін Дэлана Рузвэльт. (пам. у 1945 г.), 32-і прэзыдэнт ЗША, абіраўся чатыры разы.

30 студзеня 1921 году нарадзіўся беларускі пісьменьнік Іван Шамякін (пам. у 2004 г.), акадэмік АН Беларусі, старшыня Вярхоўнага Савету БССР. Адмовіўся ўступаць у праўладны Саюз пісьменьнікаў Беларусі.

31 студзеня 1797 году нарадзіўся Франц Пэтэр Шубэрт (пам. у 1828 г.), аўстрыйскі кампазытар.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


30 студзеня на Малой сцэне Купалаўскага тэатру — канцэрт Алеся Камоцкага.

31 студзеня ў клюбе “Графіці” (зав. Калініна, 16) Праект Сяргея Трухановіча ("Крама", "Палац"). Пачатак а 19.00.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: “Аўтар эталёну гербу “Пагоня” ўпэўнены — яна хутка вернецца”


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Тыя, хто адмаўляецца ад свабоды дзеля часовай бясьпекі, не заслугоўваюць ні свабоды, ні бясьпекі” (Франклін Дэлана Рузвэльт)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG