На складанцы запісаныя песьні Тацьцяны Беланогай, Андрэя Плясанава, Марыі Новікавай, Алесі Ўнукоўскай, Алеся Наркевіча, Андрэя Бананава, Касі Камоцкай, Алеся Камоцкага. Усяго — 25 кампазыцыяў.
Амаль усе барды выканалі свае песьні на імпрэзе.
Музыка Андрэй Плясанаў: “У мяне ёсьць песьні, у якіх я не сьпяваю пра Бога канкрэтна, а ёсьць успамін пра Бога, пра тое, што ёсьць лёс, якім ты павінен несьці свой крыж па жыцьці. І таму я з задавальненьнем згадзіўся і з задавальненьнем прыняў удзел. Прагучыць песьня “Шукальнікі сэнсу” і прагучыць песьня, якая называецца “Люстэрка лёсу”. У ёй акурат усё пра тое, што крыж, які ты нясеш усё жыцьцё, — гэта крыж, які дадзены табе Богам. Людзі павінны пра гэта думаць, людзі павінны гэта чуць, людзі павінны пра гэта сьпяваць. І гэта актуальна будзе да тае пары, пакуль існуе зямля і пакуль існуе Бог“.
“Бардаўскі хрысьціянскі гіт” — гэта пяты па ліку дыск у музычнай сэрыі. На ім свае песьні выконваюць барды, які раней не сьпявалі на хрысьціянскія тэмы.
Адна з наведніц канцэрту Аўгіньня Багінская кажа: “Я заўсёды наведваю беларускія канцэрты, дзе можна пачуць сапраўдную беларускую музыку. Па-першае, мы ж чуем патрыятычную музыку. У мяне ёсьць і дзеці, і ўнукі. І я хачу, каб мае дзеці і ўнукі жылі ў нармальнай краіне, а ня так, як я выхоўвалася, як перакаці-поле — бяз мовы, без павагі да культуры, без гісторыі. І таму, слухаючы гэтыяпатрыятычныя песьні, людзі вучацца любіць сваю краіну, любіць і шанаваць сваю мову”.
Адна з аўтарак праекту Валерыя Чарноморцава кажа, што асноўная мэта складанкі — беларусізацыя хрысьціянскіх асяродкаў, а таксама папулярызацыя хрысьціянскіх каштоўнасьцяў у беларускім грамадзтве:
“Сутнасьць гэтага дыску і гэтай сэрыі — “Беларускі хрысціянскі гіт” — у тым, каб з аднаго боку беларусізаваць хрысьціянскія асяродкі, асабліва пратэстанцкія. І з другога боку — прынесьці хрысьціянскія каштоўнасьці ў беларускія культурніцкія асяродкі, у беларускае грамадзтва. І вось гэта нам удаецца. У тым ліку часам бывае адкрыцьцё для хрысьціянаў розных канфэсій, калі яны чуюць сьпевы іншых канфэсіяў. Для нас гэта таксама вельмі важна”.
Першапачаткова плянавалася правесьці імпрэзу ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены, але напярэдадні арганізатарам паведамілі, што ў касьцёл патэлефанавалі зь Менгарвыканкаму і запатрабавалі адмяніць прэзэнтацыю дыска.
Амаль усе барды выканалі свае песьні на імпрэзе.
Музыка Андрэй Плясанаў: “У мяне ёсьць песьні, у якіх я не сьпяваю пра Бога канкрэтна, а ёсьць успамін пра Бога, пра тое, што ёсьць лёс, якім ты павінен несьці свой крыж па жыцьці. І таму я з задавальненьнем згадзіўся і з задавальненьнем прыняў удзел. Прагучыць песьня “Шукальнікі сэнсу” і прагучыць песьня, якая называецца “Люстэрка лёсу”. У ёй акурат усё пра тое, што крыж, які ты нясеш усё жыцьцё, — гэта крыж, які дадзены табе Богам. Людзі павінны пра гэта думаць, людзі павінны гэта чуць, людзі павінны пра гэта сьпяваць. І гэта актуальна будзе да тае пары, пакуль існуе зямля і пакуль існуе Бог“.
“Бардаўскі хрысьціянскі гіт” — гэта пяты па ліку дыск у музычнай сэрыі. На ім свае песьні выконваюць барды, які раней не сьпявалі на хрысьціянскія тэмы.
Адна з наведніц канцэрту Аўгіньня Багінская кажа: “Я заўсёды наведваю беларускія канцэрты, дзе можна пачуць сапраўдную беларускую музыку. Па-першае, мы ж чуем патрыятычную музыку. У мяне ёсьць і дзеці, і ўнукі. І я хачу, каб мае дзеці і ўнукі жылі ў нармальнай краіне, а ня так, як я выхоўвалася, як перакаці-поле — бяз мовы, без павагі да культуры, без гісторыі. І таму, слухаючы гэтыя
Сутнасьць гэтага дыску і гэтай сэрыі — “Беларускі хрысціянскі гіт” — у тым, каб з аднаго боку беларусізаваць хрысьціянскія асяродкі, асабліва пратэстанцкія.