Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менская пракуратура высьвятляла прычыны самазабойстваў


209 жыхароў Менску зьвялі рахункі з жыцьцём у 2009 годзе. Паводле статыстыкі менскай пракуратуры, самы высокі паказьнік сьмяротнасьці ў Ленінскім і Партызанскім раёнах сталіцы. А самы нізкі – у Цэнтральным, Савецкім і Фрунзенскім.





Сярод самазабойцаў 28% жанчыны, 72% - мужчыны.



Пракуратура прааналізавала сацыяльную прыналежнасьць людзей, якія не пажадалі жыць на сьвеце.


Паводле назіраньняў пракурораў людзі, якія знаходзяцца па-за калектывам, адчуваюць дыскамфорт ад самоты.

16 чалавек, якія зьвялі рахункі з жыцьцём, былі на ўліку ў наркалягічным дыспансэры. 87 чалавек былі пад узьдзеяньнем наркотыкаў ці нападпітку.

Што да непаўналетніх самазабойстваў, то яны звычайна сыходзяць з жыцьця з-за эмацыйна-псыхалягічнай няўстойлівасьці ва ўзаемаадносінах з бацькамі, сябрамі ці з любімымі.

Самы традыцыйны спосаб самагубства – павешаньне. 56% менчукоў абралі яго летась, каб сысьці з жыцьця. 33% падалі з вышыні, 6% выкарысталі зброю.

Супрацоўнікі пракуратуры зазначаюць, што раней людзей штурхала да самагубства сацыяльная неўсталяванасьць, кепская абстаноўка ў сям’і, нізкае матэрыяльнае становішча і наяўнасьць хранічных ці псыхічных захворваньняў.

Апошнім часам дадаліся праблемы ў сфэры бізнэсу, неабходнасьцю вяртаньня крэдыту, пазбаўленьне месца працы.

Але пракуратура робіць выснову, што п'янства зьяўляецца самым распаўсюджаным фактарам, які штурхае людзей да самагубства, бо менавіта п'янства цягне за сабой дэградацыю асобы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG