Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Ізраілю ўзгадаў пра сваё беларускае паходжаньне


Прэзыдэнт Ізраілю Шымон Пэрэс
Прэзыдэнт Ізраілю Шымон Пэрэс

Прэзыдэнт Ізраілю Шымон Пэрэс, які знаходзіцца зь візытам у Нямеччыне, у размове з журналістамі некалькі разоў нагадаў пра тое, што паходзіць зь беларускага мястэчка Вішнева, што непадалёк ад Валожына.


На пытаньне ўплывовага нямецкага выданьня Frankfurter Allgemeine Zeitung, што азначае для выступ перад дэпутатамі Бундэстагу 27 студзеня, у дзень, калі адзначаецца Дзень памяці ахвяраў Галакосту, Пэрэс адказаў: “Я родам зь беларускага мястэчка, дзе жыла дзедава сям’я. Частка гэтай вялікай сям’і эмігравала ў Ізраіль. Але мае бабуля і дзядуля былі вельмі старымі для таго, каб зьяжджаць. Таксама застаўся адзін зь іх сыноў, каб даглядаць за бацькамі і братам, які потым памёр ад раку. Усе яны былі сагнаныя (фашыстамі) ў драўляную сынагогу. Потым яе падпалілі. Людзей спалілі зажыва. Ці можаце вы сабе ўявіць, што такое калі-небудзь забываецца?

Пазьней мне асабіста давялося працаваць разам зь немцамі. Нямеччына падтрымлівала Ізраіль гуманітарна, а таксама пастаўкамі зброі. Мы знайшлі добрае паразуменьне з тагачасным міністрам абароны Штраўсам. І гэтага я ніколькі не саромеюся. Я ганаруся, што нам дапамагалі ў Нямеччыне кансэрватыўныя партыі з тым, каб мы лепш маглі б сябе абараніць. Для мяне заканчваецца кола, якое зьвязвае прастору ад самога майго дзяцінства па сёньняшні дзень. І я гэтым вельмі ўзрушаны”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG