Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Круглым замініравалі дзьве школы


У райцэнтры Круглае, што на Магілёўшчыне, дзьве школы мусілі прыпыніць заняткі. У міліцыю патэлефанавала невядомая й паведаміла, што яны замініраваныя.


Ва ўправе ўнутраных спраў магілёўскага аблвыканкаму паведамілі, што тэлефанаваньне зарэгістраванае ў 12.40.

“Тэлефанавала жанчына, якая сказала, што замініраваныя дзьве школы ў Круглым. Устаноўлена, што тэлефанавала жанчына 1962 году, інвалід другой групы па псыхічным захворваньні. Далей ёю будзе займацца судовая экспэртыза. Былі праведзеныя неабходныя мерапрыемствы супрацоўнікамі Міністэрства надзвычайных сытуацыяў і міліцыяй. Са школы № 2 былі эвакуаваныя 730 вучняў і пэрсаналу. Па першай школе пакуль няма зьвестак”.

13 студзеня ў Магілёве таксама эвакуавалі наведвальнікаў кавярні “Стары Магілёў”. У 2 гадзіны ночы патэлефанаваў невядомы й паведаміў, што кавярня замініраваная. Прыбылі сапёры й міліцыя, але выбухоўкі не знайшлі. Міліцыя вызначыла, што тэлефанаваў 29-гадовы мужчына, якога пазьней даставілі ў псыхіятрычную лякарню.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG