Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Мікалаем Аўтуховічам будзе адкрытым


Мікола Аўтуховіч і Ўладзімер Асіпенка
Мікола Аўтуховіч і Ўладзімер Асіпенка

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча пройдзе ў судзе ў адкрытым фармаце.


"У бліжэйшы час, у канцы студзеня - пачатку лютага пачнецца ў судзе яе разгляд", паведаміў генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.

Генпракурор паведаміў, што заўвагаў па расьсьледаваньню яму не паступала, перадае Інтэрфакс.

Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч
нарадзіўся 7 студзеня 1963 г. у Ваўкавыску. Пасьля школы закончыў СПТВ-37 у суседняй Вялікай Бераставіцы, стаў мэханікам па рамонце аўтамабіляў. У 1981 годзе яго забралі ў армію, служыў кіроўцам у ракетных войсках стратэгічнага прызначэньня ў Саратаўскай вобласьці Расеі. Пазьней закончыў школу прапаршчыкаў, папрасіўся служыць у Аўганістан. За ахову мосту пад Кандагарам, ды ўдзел у іншых апэрацыях узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі, двума мэдалямі — “За адвагу” і “За баявыя заслугі”. Звольніўся з арміі ў 1991 годзе ў званьні старшага прапаршчыка, стаў займацца бізнэсам.

Увосень 2003 году больш за два тыдні трымаў галадоўку супраць таго, што падатковая служба арыштавала таксоўкі, а міністэрства транспарту прыпыніла дзеяньне ліцэнзіі на пасажырскія таксаперавозкі ягонай фірме. Да яго далучыліся кіроўцы і дыспэтчары, усяго галадалі больш за 30 чалавек.

Вясной 2005 году 31 дзень трымаў галадоўку супраць арышту аўтамабіляў і блякаваньня рахунку фірмы. Разам зь ім трымалі галадоўку болей за 35 чалавек.

Быў аршытаваны 14 кастрычніка 2005 г., зь першага дня арышту 74 дні трымаў галадоўку. Быў асуджаны 7 ліпеня 2006 г. на тры гады і шэсьць месяцаў з канфіскацыяй маёмасьці за ухіленьне ад выплаты падаткаў і за ажыцьцяўленьне прадпрымальніцкай дзейнасьці без рэгістрацыі і атрыманьня ліцэнзіі. 18 студзеня 2008-га яму замянілі зьняволеньне на папраўчыя работы па месцы жыхарства.

Зноў быў арыштаваны 8 лютага 2009 г. Яму выставілі абвінавачаньне ў падпале дома міліцыянта ў 2005 годзе. Між тым за гэтае злачынства ўжо адбыў пакараньне іншы чалавек, а сам пацярпелы ня мае да Аўтуховіча прэтэнзій. Таксама яго падазраюць у захоўваньні зброі. Ад 16 красавіка да 16 ліпеня Мікалай Аўтуховіч трымаў галадоўку пратэсту супраць зацягваньня ягонай справы і патрабаваньнем, каб яе або перадалі ў суд, або вызвалілі яго й ягоных сяброў.

З 4 да 15 траўня галадоўку салідарнасьці з ваўкавыскімі вязьнямі трымалі моладзевыя актывісты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG