Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працяг перамоваў па пастаўках электраэнэргіі з Расеі 19 студзеня


Новы раўнд перамоваў па пытаньнях пастаўкі расейскай электраэнэргіі ў Беларусь, а таксама яе транзіту празь беларускую тэрыторыю ў Калінінградзкую вобласьць і краіны Балтыі заплянаваны на 19 студзеня.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА з спасылкай на «Интер РАО ЕЭС» па выніках сёньняшняй сустрэчы ў Маскве кіраўніцтва гэтай расейскай кампаніі і «Белэнэрга».

У 2010 годзе ААТ «Интер РАО ЕЭС» мае намер паставіць у Беларусь 3 мільярды кіляват-гадзін электраэнэргіі ў адпаведнасьці з балянсам Саюзнай дзяржавы, і да 2,5 мільярдаў кіляват-гадзін электраэнэргіі на падставе прынцыпаў камэрцыйнай мэтазгоднасьці. Расейскі бок плянуе таксама транзытныя пастаўкі электраэнэргіі ў Калінінградзкую вобласьць і краіны Балтыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG