Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Каваленка: “Я знаёмы зь Міронам”


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка адказаў на вашы пытаньні.

Сяргей Каваленка быў затрыманы 7 студзеня каля гадзіны дня на плошчы Перамогі ў Віцебску, пасьля таго як на вачах у соцень мінакоў вывесіў на 40-мэтровай вышыні бел-чырвона-белы сьцяг. Ён здолеў залезьці па зборнай мэталічнай канструкцыі на самую вяршаліну навагодняй ёлкі.

Cупраць Каваленкі распачатая Крымінальная справа паводле 2-й часткі 339 артыкулу Крымінальнага кодэксу, якая прадугледжвае пакараньне за “хуліганства, зьдзейсьненае паўторна ці групай асобаў, або зьвязанае з супрацівам асобаў, якія спрабуюць прадухіліць хуліганскія дзеяньні”.

Каваленку пагражае альбо арышт ад 3 да 6 месяцаў, альбо да 5 гадоў абмежаваньня волі — так званай «хіміі», альбо турэмнае зьняволеньне на тэрмін да 6 гадоў.

Сяргею Каваленку споўнілася 34 гады, ён індывідуальны прадпрымальнік, займаецца рамонтамі і будаўніцтвам.

Чытаць адказы Сяргея Каваленкі можна ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG