Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваўкавыск: у дзіцячым цэнтры тэмпэратура 16 градусаў


Уначы яна апускаецца яшчэ ніжэй. Дзеці ўкрываюцца некалькімі коўдрамі, але гэта не ратуе ад холаду. Дырэктарка кажа, што сама нічога ня можа зрабіць.

У рэабілітацыйным дзіцячым цэнтры “Ваўкавыск”, што на вуліцы Кастрычніцкай, праходзяць рэабілітацыю дзеці з захворваньнямі органаў дыханьня і хрыбетніка.

Зараз там звыш 100 дзетак з Гарадзенскай і іншых абласьцей. Дырэктарка Натальля Чыканава сказала мне, што нізкая тэмпэратура — толькі на другім паверсе. Там, зь яе слоў, знаходзяцца толькі старшаклясьнікі — усяго 24 чалавекі.

Спадарыня Чыканава сказала нашаму радыё, што неаднаразова пісьмова і вусна зьвярталася да кіраўніцтва райвыканкаму і пра гэтую праблему там ведаюць, але даць ёй рады, з тэхнічных прычын, ня могуць.

Я зьвярнуўся да намесьніка старшыні Ваўкавыскага райвыканкаму Аляксандра Рудамётава, які адказвае за ацяпленьне ў горадзе. Зь яго слоў, ён нічога пра гэта ня ведае. Сёньня ж спадар Рудамётаў паабяцаў наведаць рэабілітацыйны цэнтар і ўва ўсім разабрацца.

Падрабязнасьці пазьней у нашым эфіры і на сайце
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG