Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэкордную колькасьць сірот усынавілі беларусы ў 2009 годзе


Школа-інтэрнтат у Маладэчне.
Школа-інтэрнтат у Маладэчне.
582 дзіцяці-сіраты ўсынавілі грамадзяне Беларусі летась. Гэта лічба стала рэкорднай за апошнія 12 гадоў, паведаміла БелаПАНу дырэктарка Нацыянальнага цэнтру ўсынаўленьня Натальля Пасьпелава. Яшчэ 26 беларускіх дзетак былі ўсыноўленыя грамадзянамі Італіі.

На сёньняшні дзень у інтэрнатах і Дамах дзіцяці пражывае каля 5,8 тысяч дзяцей. Большасьць зь іх выйшлі з таго ўзросту, якому аддаюць перавагу ўсынавіцелі — ад нараджэньня да трох гадоў, паведаміла Натальля Пасьпелава.

Для параўнаньня: у 2008 годзе ў Беларусі ўсынавілі 537 дзетак, у 2007 — 539, у 2006 — 337.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG