Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Грунвальдзкая бітва” ў Наваградку


600-годзьдзе бітвы пад Грунвальдам сёлета адзначаць у Наваградку. Ініцыятыва зыходзіць ад міністра культуры, аднак сьвята ня ўнесена ў рэспубліканскі сьпіс, таму будзе рэгіянальным. Гэта патлумачыў загадчык аддзелу культуры Наваградзкага райвыканкаму Аляксандар Карачун.


Паводле спадара Карачуна, міністар культуры даручыў, каб сцэнар сьвята распрацаваў Вячаслаў Панін — рэжысэр вялікіх мерапрыемстваў, у тым ліку прэзыдэнцкай ёлкі. На наступным тыдні прадстаўнікі райвыканкаму паедуць у Менск да спадара Паніна, каб пазнаёміцца з асноўнай канцэпцыяй сьвята. Затым сцэнар маюць узгадніць у Мінкульце, а потым будзе прынята рашэньне на выканкаме ў Наваградку.

Аляксандар Карачун удакладніў: Міністэрства культуры і ўпраўленьне культуры Гарадзенскага аблвыканкаму ўдзельнічаюць у мерапрыемстве “творчымі калектывамі і фінансамі ў некаторых выпадках”, але сьвята будзе наваградзкім, праўда, прысьвечаным менавіта ўгодкам Грунвальдзкай бітвы. У рамках сьвяткаваньня 600-й гадавіны адбудзецца таксама Пяты наваградзкі фэст сярэднявечнай культуры, зазначыў Аляксандар Карачун.

Адметна, што ў Наваградку адзначаць 600-годзьдзе раней, чым у самім Грунвальдзе ў Польшчы. Наваградзкі фэст плянуецца на канец чэрвеня, а бітва адбылася, як вядома, 15 ліпеня 1410 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG