Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах судзяць паўднёваафрыканскага рабаўніка беларускага банку


Джордж Прынслу
Джордж Прынслу

11 студзеня, суд Баранавіцкага раёну і г. Баранавічы пачаў разгляд справы па абвінавачваньні грамадзяніна ПАР Джорджа Прынслу ў рабаўніцтве.


Напад на баранавіцкае аддзяленьне «Беларусбанку» быў учынены 10 чэрвеня 2009 году. Тады мужчына ў масцы ўварваўся ў залю і, пагражаючы нажом і пісталетам, стаў вымагаць у касіраў грошы. Не дамогшыся свайго, ён зьбіў некалькіх супрацоўніцаў банку і схаваўся ў невядомым кірунку.

Міліцыя затрымала рабаўніка 12 чэрвеня ў Менску. Гэта быў грамадзянін ПАР Джордж Принслу (George 'Dirk' Prinsloo), якога з 2006 году шукае Інтэрпол за ўчыненьне шэрагу цяжкіх злачынстваў, у тым ліку і сэксуальных злачынстваў супраць непаўналетніх.





Больш падрабязна чытайце на сайце Intex-press.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG