Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харватыі ідзе другі тур прэзыдэнцкіх выбараў


Барацьбу за пасаду прэзыдэнта вялі два кандыдаты – прадстаўнік апазыцыйнай Сацыял-дэмакратычнай партыі Іва Ёсіпавіч і незалежны кандыдат, мэр Заграбу Мілан Бандзіч.



Выбарчыя участкі адчыніліся а 7:00 мясцовага часу і зачыняцца ад 19:00 (20:00 па Менску).

Сярод 12-ці ўдзельнікаў першага туру 27 сьнежня 2009 году ніхто не набраў неабходныя 50%. Ёсіпавіч атрымаў 32,4% галасоў, а Бандзіч – 14,8%. Для перамогі ў другім туры трэба набраць простую большасьць галасоў. Ёсіпавічу 52 гады, ён юрыст паводле адукацыі, Бандзічу 54 гады, ён палітоляг. Паводле прагнозаў сацыёлягаў, Ёсіпавіч мае шанцы перамагчы.

Бандзіч раней таксама быў членам Сацыял-дэмакратычнай партыі, але яго выключылі з-за самастойнага вылучэньня кандыдатам на пасаду прэзыдэнта.

Праграмы ў абодвух кандыдатаў падобныя, сярод прыярытэтаў – Эўразьвяз і НАТО.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG