Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея зноў не змаглі дамовіцца


У часе чарговага раўнду перамоваў аб умовах паставак нафты з Расеі ў Беларусь, які адбыўся сёньня ў Маскве, беларуская і расейская дэлегацыі зноў не змаглі прыйсьці да кампраміснага рашэньня і выйсьці на падпісаньне адпаведных дакумэнтаў, — паведаміла БелТА.

Паводле Беларускага Тэлеграфнага агенцтва, агучаныя беларускай дэлегацыяй на чале з першым віцэ-прэм’ерам Уладзімерам Сямашкам аргумэнты і разьлікі былі фактычна праігнараваныя расейскім бокам.

Расейскае агенцтва РИА Новости цытуе прэсавага сакратара прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Цімашэнку, які сказаў, што «пасьля завяршэньня перамоваў ва ўрадзе РФ у канцы сёньняшняга дня бакі абмяняліся пісьмовым выкладаньнем сваіх пазыцыяў і выказалі гатовасьць да працягу перамоваў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG