Цэнтральная выбарчая камісія на сваім паседжаньні зацьвердзіла суму на фінансаваньне выбарчай кампаніі ў 969,6 мільёнаў грыўняў.
На выдаткі самога Цэнтрвыбаркаму зацьверджана 22 мільёны 646 тысяч грыўняў, акруговых камісій — 462 мільёны 268 тысяч, на правядзеньне паўторнага галасаваньня — 458 мільёнаў 800 тысяч грыўняў, перадае «Інтэрфакс».
Сродкі на правядзеньне выбараў павінны выдаць міністэрства фінансаў і казначэйства. Закон жа аб дзяржаўным бюджэце на 2010 год пакуль не зацьверджаны.
Выбары прызначаныя на 17 студзеня.
Журналісты ўкраінскай службы Радыё Свабода запыталіся людзей у розных рэгіёнах Украіны, чаго яны хочуць ад новага прэзыдэнта.
Глядзець слайд-шоў:
Апытаньне ў Кіеве. Расея ці Захад?