Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафтавыя перамовы працягваюцца ў Маскве на Раство


Чарговы раўнд перамоў па ўмовах пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь пачаўся ў Маскве. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на пасольства Беларусі ў Расеі. Перамовы праходзяць у Міністэрстве энэргетыкі Расеі.

Нагадаем, учора ўвесь дзень беларуская дэлегацыя таксама вяла перамовы ў Міністэрстве энэргетыкі Расеі. Па стане на 14.00 у выніку працы экспэртаў пазыцыі бакоў былі максымальна збліжаны.

Расея і Беларусь увайшлі ў 2010 год без пагадненьня аб пастаўках і транзыце нафты. Цяпер транзыт нафты праз тэрыторыю Беларусі ў эўрапейскія краіны працягваецца, як і пастаўкі на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.

Раней расейскі бок заявіў, што ў выпадку непадпісаньня пагадненьня з 1 студзеня 2010 году Беларусі давядзецца аплачваць 100% мыта пры пастаўках расейскай нафты. Менск настойвае на захаваньні льготнага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG