Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Дажынкі-2010” пройдуць у Лідзе


«Дажынкі-2010» адбудуцца ў Лідзскім раёне ў сярэдзіне верасьня. Паводле прэсавай службы кіраўніка дзяржавы, Аляксандар Лукашэнка падпісаў распараджэньне 5 студзеня.

Для падрыхтоўкі і правядзеньня фэстывалю-кірмашу працоўных вёскі будзе створаны аргкамітэт, які ўзначаліць намесьнік прэм’ер-міністра Іван Бамбіза.

Пераможцы рэспубліканскіх спаборніцтваў за дасягненьне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў, вырошчваньні лёну і ў вытворчасьці жывёлагадоўчай прадукцыі атрымаюць узнагароды.

Узнагародзяць і пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Землекарыстаньне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаваньне машынных двароў, жывёлагадоўчых фэрмаў і комплексаў».

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG