Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі Міхаіла Лявонава будуць сустракаць яго каля турмы


Міхаіл Лявонаў
Міхаіл Лявонаў

Алена Лявонава пацьвердзіла «Свабодзе», што днямі на волю мае выйсьці яе муж, экс-дырэктар МТЗ Міхаіл Лявонаў, асуджаны ў 2003 годзе на 10 гадоў зьняволеньня за атрыманьне хабару ды іншыя злачынствы.

«Мы будзем чакаць яго з раніцы 8 студзеня каля менскай калёніі. Але дакладна, калі выпусьцяць, ня ведаем. І ён гэтага ня ведае», — сказала Алена Лявонава.

Міхаіл Лявонаў быў арыштаваны ўвечары 7 студзеня 2002 году. З 10 гадоў, прысуджаных Вярхоўным судом, Міхаіл Лявонаў адбыў за кратамі 8, два гады яму былі скасаваныя паводле амністый. Вядома, што цягам некалькіх гадоў у зьняволеньні Міхаіл Лявонаў кіраваў участкам падрыхтоўкі кабін трактараў «Беларус», але ў 2008 годзе гэты ўчастак у менскай калёніі быў ліквідаваны, большасьць атрадаў перавялі ў іншыя калёніі краіны. Міхаіла Лявонава разам зь некаторымі іншымі вязьнямі пакінулі дабываць пакараньне ў будынку рэспубліканскага турэмнага шпіталя.

Паводле прысуду, Міхаіл Лявонаў атрымаў некалькі мільёнаў даляраў хабару. Гэтыя грошы, аднак, не былі знойдзеныя. Сам Міхаіл Лявонаў ніколі сваёй віны не прызнаваў. «Сваю невінаватасьць я на 300% даказаў у судзе і магу сьмела казаць, што ня скраў на МТЗ нават цьвіка», — казаў Міхаіл Лявонаў сваякам пасьля суду. У калёніі экс-дырэктар МТЗ адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні, празь якое шмат хто з асуджаных гаспадарнікаў выйшаў раней на волю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG