Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэдыкаў і камунальнікаў прышчэпяць бясплатна. Астатніх – за грошы


У Беларусі пачынаецца вакцынацыя супраць так званага “сьвінога грыпу” -- вірусу грыпу А/H1N1. Найперш будуць прышчэпленыя мэдыкі, а таксама групы адмыслоўцаў, адказныя за “бесперапыннае забесьпячэньне жыцьцёва важных сыстэмаў”.

Сярод “абраных” выратавальнікі Міністэрства надзвычайных сытуацый, супрацоўнікі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі і транспартных службаў ды некаторыя іншыя.

У Міністэрстве аховы здароўя паведамілі, што вакцына супраць вірусу пандэмічнага грыпу – прэпарат “Інфлювір” расейскай вытворчасьці. Усяго набыта 1 мільён дозаў, але ў ведамстве ўдакладнілі, што прывіта будзе людзей удвая менш, паколькі вакцына ўводзіцца двухразова. Паводле папярэдніх прагнозаў, імунітэт пасьля прышчэпкі выпрацоўваецца прыблізна цягам двух тыдняў.

Апроч таго, на пачатку году будуць набытыя дадатковыя дозы вакцыны супраць віруса грыпу А/H1N1. Але іншыя грамадзяне змогуць прышчапіцца толькі за асабістыя сродкі. Кошт працэдуры пакуль не ўдакладняецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG