Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кніга пра беларускую душу ў глябальнай прасторы


Выйшла з друку кніга Любові Ўладыкоўскай — «Духоўныя ідэалы ў сучаснай культуры Беларусі і каштоўнасьці глябалізму». Яе аўтарка — знаная дасьледчыца праблемаў нацыянальна-культурнага і духоўнага разьвіцьця Беларусі, якая ініцыявала шматлікія міжнародныя і нацыянальныя праекты, накіраваныя на падтрымку і пашырэньне ў сьвеце беларускай культуры.

У гэтай кнізе спадарыня Ўладыкоўская па-новаму ў айчыннай культуралёгіі ды і наогул у гуманітарнай навуцы ставіць пытаньні пра вырашэньні складанай, а часам і супярэчлівай праблемы, з якой у сучасным сьвеце сутыкаецца кожная нацыянальная культура, у тым ліку і беларуская.

Адным з асноўных разьдзелаў кнігі зьяўляецца разьдзел «Сьветапоглядныя асновы нацыянальнай культуры». У ім аўтарка абгрунтоўвае, чаму менавіта нацыянальная мова ёсьць галоўным вынікам і сродкам культуры, выяўленьнем ступені разьвіцьця нацыі, найгалоўнейшым фактарам гарманічнага разьвіцьця асобы і першасная ўмова яе поўнага самавыяўленьня. Аўтарка ня толькі тэарэтычна даводзіць гэтыя пастуляты, але і прапануе практычныя парады па вяртаньні нацыянальнай мовы ў культурна-духоўныя сфэры жыцьця краіны.

Кніга «Духоўныя ідэалы ў сучаснай культуры Беларусі і каштоўнасьці глябалізму» разьлічаная на ўсіх, каго хвалюе лёс беларускай культуры і мовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG