Такое цьверджаньне ўтрымліваецца ў спэцыяльнай заяве Палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі, якая апэратыўна адрэагавала на сытуацыю вакол "Народнай волі".
Палітрада прапаноўвае палітычным партыям, грамадзкім арганізацыям, журналісцкай супольнасьці неадкладна правесьці кансультацыі і выпрацаваць плян сумесных дзеяньняў для абароны свабоды слова ў Беларусі.