Паводле Карабан, закуплена мільён дозаў вакцыны. “Прышчэпленыя будуць 500 тысяч чалавек, паколькі вакцына ўводзіцца двойчы. Гэта мэдыкі, а таксама работнікі, што забясьпечваюць функцыянаваньне жыцьцёва важных сыстэмаў – супрацоўнікі МНС, ЖКГ, транспарту”, – паінфармавала Карабан.
Закупленая вакцына – расейскай вытворчасьці. Акрамя таго, прадпрыемства “Белфармацыя” мае намер закупіць дадатковую колькасьць дозаў вакцыны супраць вірусу грыпу А/H1N1. Прышчапіцца ёй можна будзе за асабістыя сродкі.