Падобная сытуацыя ўзьнікне і ў другой палове наступнага году. Тады старшыняваць будзе Бэльгія, якая таксама ня мае сваёй амбасады ў Беларусі. Таму кантактнай амбасадай ў гэты час будзе дыпмісія Вугоршчыны. І толькі ў першай палове 2011 году, калі старшынства ў Эўрапейскім Зьвязе пяройдзе да Вугоршчыны, сытуацыя нармалізуецца.
Дарэчы Лісабонская дамова, якая пачала дзейнічаць ад 1 сьнежня, значна зьмяняе ролю дзяржавы-старшыні. Ад 2010 году яна будзе старшыняваць толькі ў галіновых Саветах Міністраў ЭЗ. А пытаньні роўня лідэраў дзяржаў і міністраў замежных спраў пяройдуць да Прэзыдэнта Эўразьвязу і Высокаму прадстаўніку ЭЗ па пытаньнях зьнешніх дачыненьняў і палітыцы бясьпекі.