Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзь прапануе адсьвяткаваць 600-годзьдзе Грунвальдзкай бітвы і ў Воршы


З такой заявай аршанская моладзевая грамадзкая арганізацыя “Зьвяз” зьвярнулася ў аддзелы культуры, ідэалёгіі і асабіста да старшыні гарвыканкаму.

У заяве гаворыцца, што ваяры аршанскага палку вызначаліся сваім гераізмам падчас Грунвальдзкай бітвы, і цяперашнім аршанцам варта памятаць і шанаваць сваіх продкаў. Таму “Зьвяз” прапанаваў ня толькі адсьвяткаваць 15 ліпеня 2010 году юбілей славутай бітвы, але й заявіў, што гатовы дапамагчы ў падрыхтоўцы ды правядзеньні гарадзкіх імпрэзаў.

Гэта ўжо другая ініцыятыва “зьвязаўцаў”, зь якой яны зьвяртаюцца да аршанскіх уладаў. Некалькі месяцаў таму арганізацыя прапанавала стварыць грамадзкую камісію пры выканкаме дзеля ўліку ды аховы гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Паводле афіцыйных зьвестак, такую камісію стварылі, але пра яе дзейнасьць нічога не вядома — “зьвязаўцаў” у яе склад не ўключылі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG